На волю выйшаў палітвязень, якога 9 жніўня каля Стэлы збіў аўтазак

На волю выйшаў палітвязень Ягор Сугойдзь, якога 9 жніўня 2020-га каля Стэлы збіў аўтазак, паведамляюць праваабаронцы.
Пасля інцыдэнту з аўтазакам мужчыну збіў АМАП, і ён трапіў ў лякарню. Медыкі канстатавалі ў Ягора пералом шасці рэбраў з правага боку з пашкоджаннем лёгкага, закрытую чэрапна-мазгавую траўму, расколіну барабаннай перапонкі.
19 сакавіка 2021 года Сугойдзю прысудзілі 2 гады калоніі. Яго прызналі актыўным удзельнікам "групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". У абвінавачанні гаварылася, што ён "выйшаў на праезную частку, заскочыў на машыну, выкрыкваў лозунгі".
На волю Ягор Сугойдзь выйшаў 30 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.