На волю выйшаў палітвязень Гуліс, асуджаны за надпіс "Не забудем"
Надпіс "Не забудзем" на Пушкінскай / Еўрарадыё
На волю выйшаў палітвязень Уладзіслаў Гуліс, паведамляе праваабарончы тг-канал dissidentBY.
Мінчука затрымалі ў верасні 2020 года за надпіс "Не забудем" на асфальце каля станцыі метро "Пушкінская". Там быў створаны народны мемарыял у памяцб загінулага падчас пратэстаў Аляксандра Тарайкоўскага.
Гуліса абвінавацілі па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства, здзейсненная групай асобаў) і прысудзілі два гады калоніі.