На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Тур, асуджаны за пратэсты ў Брэсце
Дзмітрый Тур / spring96.org
На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Тур, асуджаны за пратэсты ў 2020-м у Брэсце, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі з лютага 2021 года (а да таго быў пад хатнім арыштам).
Туру 33 гады. У жніўні 2021-га ён быў асуджаны судом Ленінскага раёна Брэста на 3,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Свой тэрмін палітвязень адбываў у івацэвіцкай калоніі № 22. Дзмітрый Тур цалкам яго адбыў.
У Беларусі налічваецца амаль 1400 палітычных зняволеных.