На відэа трапіла, як украінец вынес з крамы ў Бабруйску 25 палак каўбасы
На відэа трапіла, як украінец вынес з крамы ў Бабруйску 25 палак каўбасы і пакунак цукерак. Кошт прадуктаў складаў больш за 200 рублёў. Аднак плаціць мужчына не збіраўся — "з боем" вырваўся з крамы і знік у цемры. Па прыкметах яго пазней знайшлі.
24-гадовы замежнік кажа, што прыехаў у нашу краіну ў пошуках працы. Скрадзенае ён збіраўся перапрадаць. Распачата крымінальная справа.