На Віцебшчыне мінулай ноччу месцамі выпала дэкадная норма ападкаў

На Віцебшчыну прыйшоў актыўны цыклон і прынёс моцныя залевы. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Віцебскаблгідрамет, самыя моцныя дажджы адзначаліся ў Віцебску, Езярышчах і Сянне. 

Раніцай цыклон стаў адступаць, на змену яму ідуць халодныя паветраныя масы з Паўночнага полюса. Да канца тыдня ў рэгіёне начныя тэмпературы апусцяцца да 7-9 градусаў марозу. Днём будзе цяплей, кажуць сіноптыкі, але вышэй за нуль слупок тэрмометра не падымецца.  

Фота — soundsofnature.ru