На ўскраіне Салігорска да берага вадасховішча прыбіла загадкавую труну

На ўскраіне Салігорска да берага вадасховішча прыбіла загадкавую труну

На ўскраіне Салігорска 1 траўня да берага вадасховішча прыбіла труну. Заўважыў яе мясцовы жыхар Станіслаў Хаміцэвіч, які шпацыраваў непадалёк.

"Я не адважыўся падысці і паглядзець, што ў ёй. Не хапала яшчэ", — перадае kurjer.info ягоныя словы.

Труну прыбіла да берага недалёка ад вёскі Мяцявічы. Пазней да месца знаходкі прыбылі міліцыянты. Як пішуць відавочцы, труна была пустой. Як яна апынулася ў вадзе і адкуль прыплыла, пакуль не вядома.

На ўскраіне Салігорска да берага вадасховішча прыбіла загадкавую труну
Фота Іллі Ташчынскага з сацсетак