На таргах у пятніцу курс долара зноў панізіўся

Долары, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 13 чэрвеня вырас толькі курс еўра. Ён прыбавіў 1,5 капейкі, дасягнуўшы максімальнага паказчыку за пяць тыдняў.
Курс долара панізіўся на 1 капейку, страціўшы ўчарашні набытак. Расійскі рубель панізіўся да мінімуму больш чым за два тыдні.
Вынікі валютных таргоў 13 чэрвеня:
Долары ЗША: 2,9848 (-0,0107 / -0,36%);
Еўра: 3,4420 (+0,0155 / +0,45%);
Расійскі рубель: 3,7735 (-0,0007 / -0,02%);
Кітайскі юань: 4,1607 (-0,0031 / -0,07%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.