На таргах у аўторак у Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля

Расійскія рублі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
На таргах на беларускай валютна-фондавай біржы 10 чэрвеня курс долара панізіўся да шасцідзённага мінімуму.
Курс еўра таксама пайшоў наніз: ён страціў больш за 2,5 капейкі і прадэманстраваў мінімум за паўтара тыдня. Вырас толькі расійскі рубель — да максімуму за шэсць дзён.
Вынікі валютных таргоў 10 чэрвеня:
Долар ЗША: 2,9915 (-0,0038 / -0,13%);
Еўра: 3,4073 (-0,0259 / -0,75%);
Расійскі рубель: 3,7888 (+0,0043 / +0,11%);
Кітайскі юань: 4,1496 (-0,0157 / -0,38%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.