На станцыі “Купалаўская” мінскага метро пад цягніком загінуў чалавек
26 сакавіка на станцыі “Купалаўская” мінскага метро пад цягніком загінуў чалавек. Яна часова зачынена для пасажыраў, інфармуе ў Twitter прэс-служба Мінскага метрапалітэна.
З-за гэтага здарэння каля 12:30 спынілася ўся Аўтазаводская лінія метро. Праз 9 хвілін рух аднавіўся, аднак станцыя “Купалаўская” была закрытая для пасажыраў да 13:46.
На Купаловской падение под поезд со смертельным исходом.
— Minsk Subway (@MinskMetroNet) 26 марта 2018 г.
Фота: БЕЛТА