На “сіняй” галінцы мінскага метро здарыліся непаладкі з сігналізацыяй

Тэхнічныя непаладкі здарыліся гэтай раніцай на “сіняй” галінцы мінскага метро. На перагоне Пятроўшчына-Малінаўка адключыліся прылады сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. У сувязі з гэтым дырэкцыя сталічнага метро папярэдзіла пасажыраў пра магчымыя затрымкі руху на Маскоўскай лініі — у тунелі паміж станцыямі маглі спыняцца цягнікі.
Было ўсталяванае часовае дыспетчарскае кіраванне рухам цягнікоў.
Праз паўтары гадзіны стала вядома, што тэхнічныя непаладкі ліквідаваныя і метро працуе ў штатным рэжыме, паведамляе БЕЛТА.