На рэканструкцыі паперні "Спартак" скралі 202 мільёны рублёў
Магілёўская абласная пракуратура пачала крымінальную справу за крадзеж грашовых сродкаў акцыянернага таварыства ў асабліва буйным памеры.
Падазраванымі па справе праходзяць начальнік участку аднаго з філіялаў ААТ "Лаўсанбуд" і дырэктар магілёўскага камерцыйнага будаўнічага прадпрыемства, перадае БелаПАН. Па звестках следства, па папярэдняй змове яны за восем месяцаў скралі больш за 202 мільёны рублёў, якія належаць ААТ "Лаўсанбуд".
Камерцыйнае прадпрыемства мусіла выконваць будаўнічыя работы на папяровай фабрыцы. Насамрэч працавалі работнікі "Лаўсанбуда", а таксама выкарыстоўвалася тэхніка і механізмы гэтага таварыства. Тым не менш, начальнік участка "Лаўсанбуда" падпісваў дакументы, быццам працы рабіла камерцыйнае прадпрыемства. На рахункі фірмы было пералічана больш за 202 мільёны рублёў.
Цяпер аператыўнікі высвятляюць асобаў, якія спрыялі падазраваным у крадзяжах.
Фота — statly.ru