На продажы Прыёрбанка Raiffeisen страціў 824 мільёны еўра

Прыёрбанк

Прыёрбанк

Аўстрыйская банкаўская група Raiffeisen Bank International (RBI) страціла ад продажу Прыёрбанка ў беларусі 824 мільёны еўра. Гэта вынікае з фінансавых паказчыкаў кампаніі за 2024 год, звярнула ўвагу выданне Office Life.

Пры гэтым 311 мільёнаў былі страчаныя за кошт таго, што актывы банка прадаваліся ніжэй за балансавы кошт.

Раней кампанія разлічвала, што яе страты складуць 225 мільёнаў еўра.

Прырбанк быў прададзены кампаніі Soven 1 Holding, зарэгістраванай у Аб'яднаных арабскіх Эміратах. Угода была завершаная ў лістападзе 2024 года. Да гэтага пра кампанію Soven 1 Holding не было нічога вядома.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.