На прадпрыемстве ў Баранавічах прайшлі затрыманні
Сілавікоў цікавілі мабільныя тэлефоны затрыманых / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На прадпрыемстве ў Баранавічах прайшлі затрыманні. Як піша @viasna96, днямі супрацоўнікі КДБ забралі двух працоўных "Баранавічыпрамбурвода". Папярэдняя прычына затрымання — "рэпосты" ў сацсетках.
Затрыманні на працоўных месцах у Беларусі сталі ўжо нярэдкасцю. Сілавікі могуць схапіць настаўніцу на ўроку, ці рабочага за станком, а пасля паказаць відэа, як гэта рабілі.