На платформе онлайн-галасавання "Голас" зарэгістраваліся за 1 млн карыстальнікаў

Мільённы рубеж быў за дзень да асноўнага дня галасавання
На платформе онлайн-галасавання "Голас" зарэгістраваліся больш за 1 мільён карыстальнікаў. Мільённы рубеж быў пераадолены 8 жніўня, за дзень да асноўнага дня галасавання на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.
Аўтары ініцыятывы прапаноўваюць выбаршчыкам сфатаграфаваць запоўнены бюлетэнь — каб падлічыць альтэрнатыўныя вынікі выбараў.
Усяго ў Беларусі, паводле звестак ЦВК, 6 844 932 выбаршчыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.