На пажары ў Мінску з інтэрната эвакуявалі 150 чалавек

У мінскім інтэрнаце на вуліцы Гурскага ўвечары 5 красавіка адбыўся сур'ёзны пажар, паведамляе прэс-служба МНС.
Паведамленне пра яго сталічныя ратавальнікі атрымалі ў 19:03: у дзевяціпавярховым будынку спрацавала пажарная сігналізацыя.
Прыбыўшы на месца выкліку, супрацоўнікі МНС заўважылі дым з акна пятага паверха інтэрната. Разведка выявіла, што ў жылым пакоі плошчай 8 квадратных метраў загарэлася маёмасць.
Моцны дым ствараў пагрозу жыхарам пятага і шостага паверхаў. Ратавальнікі эвакуявалі з інтэрната 150 чалавек, у тым ліку 80 дзяцей.
Пажар ліквідаваны ў 19:25.
Прычына здарэння высвятляецца. Разглядаюцца дзве версіі — кароткае замыканне электраправодкі халадзільніка і неасцярожнае абыходжанне з агнём адным з жыльцоў блока.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.