На Паўла Латушку напаў правакатар з Беларусі

Яўген Казанцаў

Яўген Казанцаў / фота з яго сацсетак

Напад на Паўла Латушку адбыўся 2 ліпеня падчас канферэнцыі Warsaw East European Conference.

Мужчына кінуў сметніцу ў палітыка і выгукнуў: "Здрайца! Хацеў спаліць апазіцыянераў!"

Паведамляецца, што нападніка завуць Яўген Казанцаў, яму 33 гады. Ён прыехаў навучацца па праграме маладых навукоўцаў. У каментары reform.news свой учынак ён патлумачыў тым, што ў яго скончылася віза. Мужчына сказаў, што выгарэў і не змог абараніць навуковую працу. Напад на Латушку, на думку Казанцава, дазволіць яму свабодна вярнуцца ў Беларусь.

Казанцаў нарадзіўся ў Мінску 5 верасня 1991 года. Вучыўся на гістфаку БДУ і ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы. Восем гадоў таму тэлеканал СТБ рабіў пра яго сюжэт як пра чалавека, які "прыдумаў гербы для ўсіх раёнаў Мінска".

Пра тое, што Латушка нібыта планаваў спаліць увесь штаб Ціханоўскай ў паслявыбарчую ноч у жніўні 2020 года, учора заявіў Лукашэнка. Латушка ў адказ назваў Лукашэнку паталагічным хлусам і адзначыў, што тут трэба ставіць дыягназ.

На Паўла Латушку напаў правакатар з Беларусі
Яўген Казанцаў / reform.news

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.