Пасажыр мінскага метро заявіў міліцыянерам, што ў яго торбе ляжыць бомба

Пасажыр мінскага метро заявіў міліцыянерам, што ў яго торбе ляжыць бомба

На пасажыра мінскага метро, які няўдала пажартаваў з міліцыянтамі пра выбуховае прыстасаванне, завялі крымінальную справу. Інцыдэнт адбыўся 16 сакавіка на станцыі “Кастрычніцкая”. 59-гадовы мужчына паведаміў супрацоўніку міліцыі, што мае бомбу ў сваім пакеце.

Яго адразу ж даставілі ў пакой міліцыі для разбіральніцтваў. Высветлілася, што ніякай бомбы ў яго няма і гэта быў жарт, але тым не менш Следчы камітэт 7 красавіка распачаў па гэтым факце крымінальную справу. Мужчыне інкрымінуюць заведама ілжывае паведамленне пра небяспеку паводле арт. 340 Крымінальнага кодэксу Беларусі.  Пакаранне, прадугледжанае гэтым артыкулам, — да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.