На новы стадыён БАТЭ прыязджала делегацыя УЕФА (фота)

Нагадаем, новая арэна ФК БАТЭ месціцца на ўездзе ў Барысаў з Мінска. Яе трыбуны змесцяць больш за 13 тысяч гледачоў. Будаўніцтва мусіць быць завершанае сёлета.


Як інфармуе прэс-служба футбольнага клуба, госці "пазітыўна ацанілі пабачанае" ды далі шэраг парадаў у справе будаўніцтва стадыёна. Візіт дэлегацыі стаў першым падрыхтоўчым для атрымання арэнай чацвёртай катэгорыі УЕФА. Яна дазваляе праводзіць паядынкі групавога этапа Лігі чэмпіёнаў.


Фота — fcbate.by
 

Праект барысаўскага стадыёна распрацавала славенская кампанія Ofice Arhitekti. Фота — Прессбол