На новую сістэму назірання за беларусамі вылучаць 100 мільёнаў долараў

На новую сістэму назірання за беларусамі вылучаць 100 мільёнаў долараў

100 мільёнаў долараў будзе каштаваць новая сістэма відэаназірання, якую паставяць па ўсёй Беларусі. Пра гэта паведамілі на тэлеканале АНТ увечары 2 красавіка са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча

Новую сістэму будзе ўсталёўваць альбо дзяржаўная кампанія, альбо надзейны прыватнік, гатовы стаць інвестарам.

Пра новую сістэму відэаназірання кіраўнік МУС паведаміў 27 сакавіка пасля дакладу Аляксандру Лукашэнку

Па словах Шуневіча, над праектам яшчэ будуць працаваць, але выглядаць гэта можа так. Аператар будзе з дапамогай відэааналітыкі сачыць за ўсімі камерамі — незалежна ад ведамаснай прыналежнасці. Пры надзвычайнай сітуацыі ён будзе сам вызначаць, каму перадаваць інфармацыю — напрыклад, у ГУУС і ДАІ або леснікам і ратавальнікам.