На наступным тыдні ў памежным пункце “Каменны Лог” абмяжуюць рух

Рух транспарту праз пункт пропуску “Каменны Лог” на беларуска-літоўскай мяжы будзе ўскладнены на наступным тыдні, з 4 па 10 красавіка. Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, зніжэнне хуткасці пропуску і афармлення адбудзецца ў сувязі з будаўніча-мантажнымі працамі. Рух будзе арганізаваны рэверсіўна — па выязным з Беларусі баку.
Аналагічныя мерапрыемствы з 4 па 8 красавіка правядуць таксама ў “Беняконях”.
Памежнікі рэкамендуюць улічваць гэтую інфармацыю падчас выбару маршрута, а таксама скарыстацца іншымі пунктамі пропуску на мяжы з Літвой — “Катлоўка” і “Прывалкі”.
На дадзены момант у “Каменным Логу” стаіць вялікая чарга з 550 грузавікоў на выездзе з Беларуссю: перавозчыкі спяшаюцца скарыстацца менавіта гэтым пунктам перад тым, як ён абмяжуе сваю працу.