На нарадзе Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт
Чыноўнікам давялося прыслухоўвацца, каб зразумець шэпт Аляксандра Лукашэнкі / president.gov.by
Аляксандр Лукашэнка страціў голас. 21 снежня ён праводзіў нараду, прысвечаную цэнам. Ужо на самым пачатку сказаў прысутным, што "голасу няма", але адкласці нараду не можа.
У выніку Лукашэнка сіпеў, а пасля ўвогуле перайшоў на шэпт. У такім стане крычаць на чыноўнікаў ён не мог, што іх, безумоўна, абрадавала.