На Нацыянальным стадыёне, які будуюць кітайцы, пройдзе першая гульня

Від на Нацыянальны стадыён у Мінску / ManWomen
5 чэрвеня на Нацыянальным стадыёне ў Мінску мае прайсці першы футбольны матч. На полі сустрэнуцца зборныя Беларусі і Казахстану. Пра гэта піша выданне Smartpress са спасылкай на Беларускую федэрацыю футбола. Таксама чакаецца, што 10-га чэрвеня на пляцоўцы адбудзецца спарынг з расіянамі.
Нацыянальны стадыён на вуліцы Ванеева, які змесціць 33 тысячы гледачоў, пачалі будаваць кітайцы ў 2020-м годзе. Праект называюць "падарункам беларускаму народу ад Паднябёснай". Меркавалася, што пляцоўку адкрыюць 9 траўня, аднак яго ўвядзенне ў эксплуатацыю затрымліваецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.