На мяжы Польшчы і Германіі ў беларуса знайшлі цыгарэты на 1,9 млн еўра
Нелегальныя цыгарэты / gov.pl
На мяжы Польшчы і Германіі ў 29-гадовага беларуса знайшлі цыгарэты на 1,9 млн еўра. Яны былі ў грузавіку, якім ён кіраваў. Высветлілася, што цыгарэты нелегальна вырабленыя.
Ператрусы прайшлі на некалькіх аб'ектах, і там знайшлі прылады і паўфабрыкаты для нелегальнай вытворчасці цыгарэт (сярод іншага — тоны рэзанага тытуню, тытунёвага лісця), упакоўкі для цыгарэт, фільтры і абгорткі з зарэгістраванымі таварнымі знакамі тытунёвых кампаній.
Беларусу выставілі абвінавачванні і арыштавалі на тры месяцы. Следства правярае яго магчымую сувязь з "арганізаванай злачыннай групай, якая займаецца ценявой вытворчасцю і распаўсюджваннем цыгарэт". Кіроўцу пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.
gov.pl