На МКАД у раёне Ждановічаў — вялізны затор

Затор расцягнуўся аж да скрыжавання з вуліцай Прытыцкага, паведамляе auto.onliner.by. Прычынай стала ДТЗ з удзелам 6 машын, якое адбылося на развязцы з вуліцай Ціміразева.



Відавочцы кажуць, што аварыя адбылася з прычыны першых замаразкаў на дарозе. Нагадаем, сіноптыкі прагназавалі замаразкі гэтай ноччу, таму дарожнае пакрыццё магло стаць слізкім.