На МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі (відэа)
Адзін з кіроўцаў дастаўлены ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.
Сёння каля 9-й раніцы на знешнім крузе Мінскай кальцавой аўтадарогі адбылася аварыя з удзелам трох легкавых аўтамабіляў. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ трапілі аўтамабілі Renault Scenic RX4, Toyota Yaris і Renault Kangoo. Перад сутыкненнем кіроўцы па чарзе рабілі перастраенні.
Хуткасць патоку была болей за 80 км/г. Кіроўца Renault Scenic RX4 рухаўся ў крайняй левай паласе з боку вуліцы Ліпкоўскай у кірунку вуліцы Акадэміка Купрэвіча. За ім ехала Toyota Yaris, за рулём якой была 44-гадовая жанчына. Яна ўключыла паваротнік і пачала перастройвацца ў сярэднюю паласу, па якой ішла Mazda 6. Затым жанчына стала вяртацца ў крайні левы рад.
Перад Таётай у сярэднюю паласу перастроіўся Рэно Сцэнік. Кіроўца Таёты пазбегла сутыкнення, але тут да ўрэзалася ў Рэно Кангу, якая ішла наперадзе па крайняй левай паласе. Рэно Кангу развярнула і адкінула ў сярэднюю паласу, дзе ў той момант была Рэно Сцэнік, а затым кінула на раздзяляльную агароджу.
Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на ДАІ Партызанскага раёна, на Рэно Кангу расійскія нумары. Яго кіроўца сур’ёзна пацярпеў і дастаўлены ў лякарню з чэрапна-мазгавой траўмай.
На МКАД утварыўся вялікі затор. Таёта і Рэно Кангу атрымалі моцныя пашкоджанні і іх давялося эвакуяваць.