На МКАД сутыкнуліся грузавік і трактар, ёсць пацярпелыя
16 жніўня каля 16:30 на ўнутраным коле МКАД сутыкнуліся грузавік і трактар. Ад удара трактар перакуліўся. У бальніцу трапілі кіроўца грузавіка, трактарыст і пасажыр. Мінская ДАІ папярэджвала пра часова абцяжараны рух на ўчастку ад вуліцы Скарыны да вуліцы Ілімскай.
На месцы аварыі / @gaiminsk