На МКАД малады кіроўца ўрэзаўся ў слуп (фота)

Аўтааварыя адбылася на МКАД сёння ўдзень, прыкладна ў 14.40. За рулём легкавіка Nissan Primera быў хлопец 1993 года нараджэння, які, аднак, ужо мае тры гады стажу кіравання аўтамабілем. Малады чалавек рухаўся па ўнутраным кальцы МКАД з боку вуліцы Мантажнікаў ў кірунку вуліцы Шаранговіча.
Рухаючыся ў крайняй правай паласе, кіроўца перастроіўся ў паласу тармажэння для з’езду з кальцавой. У тым месцы вяліся дарожныя работы — рабочыя ўкладвалі асфальт. Кіроўца не заўважыў іх своечасова, хоць дарожнікі былі абазначаныя належным чынам. Каб пазбегнуць сутыкнення, ён пайшоў у правы бок, знёс дарожны знак і ўрэзаўся з слуп.
У дарожна-транспартным здарэнні ніхто не пацярпеў, перадае Onliner.by