На МКАД адбылася масавая аварыя з удзелам пасажырскага аўтобуса (фота)

Зранку 4 сакавіка ў раёне Малінаўкі адбылася масавая аўтааварыя, піша onliner.by. Па звестках ДАІ, усё пачалося з Alfa Romeo, за рулём якога знаходзілася дзяўчына. Яна рухалася па другой паласе дарогі і вырашыла перайсці ў першую. Але пры гэтым кіроўца сутыкнулася з пасажырскім аўтобусам.

Ад удару аўтамабіль занесла, і ў яго ўрэзаўся тэнтаваны грузавік, кажа старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе ДАІ Маскоўскага раёна Любоў Трапашка. У дадатак да ўсяго ў грузавік ззаду заехаў Hyundai.

На шчасце, у масавай аварыі ніхто не пацярпеў.

Фота — auto.onliner.by