На МКАД абмяжуюць рух, бо праваліўся асфальт

На ўнутраным кальцы МКАД прасеў асфальт. Гэта адбылося ў раёне скрыжавання Мінскай кальцавой з Ігуменскім трактам, паведамляюць "Мінск-Навіны".
У сталічнай ДАІ тлумачаць, што на МКАД лопнула апора моста. Гэтая акалічнасць ускладніла рух аўтатранспарту па ўнутраным кальцы МКАД з боку вуліцы Чыжэўскіх у напрамку вуліцы Кіжаватава.
ДАІ паведамляе, што ў сувязі з рамонтам закрыюць рух транспарту па мосце на скрыжаванні Ігуменскага тракту і МКАД, а таксама пад гэтым мостам. Кіроўцаў просяць улічваць гэтыя звесткі пры выбары маршруту.