На мінскім рынку злавілі вопытнага кішэнніка
40-гадовы мужчына скраў у наведвальніка рынку (якога менавіта, не паведамляецца) мабільны тэлефон і заплечнік.
Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, жыхар Мінскага раёна сеў на лаўку адпачыць, а заплечнік паставіў побач. Злодзей прысеў побач, спачатку выцягнуў з кішэні мужчыны мабільны тэлефон, пасля ўзяў заплечнік і паспрабаваў уцячы, аднак быў злоўлены міліцыянерамі. Дарэчы, пацярпелы нічога не заўважыў і спакойна працягваў сядзець на лаўцы, пакуль яго не знайшлі праваахоўнікі.
Затрыманы раней неаднаразова трапляў за краты за крадзяжы.
Фота — Fotolia