На мінскім перакрыжаванні сутыкнуліся міні-фургоны (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары 11 верасня на рэгуляваным перакрыжаванні вуліц Мазурава і Скрыпнікава ў мікрараёне Чырвоны Бор.
Там сутыкнуліся міні-фургоны Citroën і Nissan. Апошні ад удара развярнула, ён перакуліўся. Машыны атрымалі пашкоджанні. Кіроўцу Nissan медыкі аказалі дапамогу (у яго была парэзаная рука), ад шпіталізацыі ён адмовіўся, інфармуе партал tut.by.


Фота — tut.by