На Мінскім камбінаце сілікатных вырабаў здарыўся пажар (фота)

На Мінскім камбінаце сілікатных вырабаў здарыўся пажар (фота)

На Мінскім камбінаце сілікатных вырабаў (на філіяле № 3 прадпрыемства, якое ўваходзіць у ААТ "Беларускі цэментны завод") здарыўся пажар. Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю на вуліцы Мініна. Як інфармуе прэс-служба МНС, у цэху, дзе адбылося ўзгаранне, захоўваўся пенапласт. Агонь пашкодзіў гранулы полістырола ў двух бункерах (іх агульны аб’ём — 40 кубічных метраў). Праз гадзіну пажар ужо быў патушаны. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі.