На матч з "Барселонай" паляцелі 20 гульцоў БАТЭ (фота)
20 футбалістаў БАТЭ паляцелі ў аўторак у Барселону. 4 лістапада яны згуляюць з "Барсай" у матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў, пачатак у 22.45 паводле беларускага часу. Нагадаем, 20 кастрычніка на сваім полі барысаўчане прайгралі з лікам 0:2.
У Барселону паляцелі наступныя гульцы: брамнікі — Арцём Сарока і Сяргей Чэрнік, абаронцы — Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Каспар Дубра, Філіп Младзенавіч, Неманя Мілунавіч, Дзяніс Палякоў, паўабаронцы — Ілля Алексіевіч, Аляксандр Валадзько, Аляксандр Глеб, Аляксандр Карніцкі, Неманя Нікаліч, Эдгар Аляхновіч, Ігар Стасевіч, Аляксей Рыас, Яўген Яблонскі, нападаючыя — Міхаіл Гардзяйчук, Дзмітрый Мазалеўскі і Аляксандр Еўціч.
Траўмаваныя ці аднаўляюцца пасля траўмаў трое футбалістаў БАТЭ — Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч і Максім Жаўнерчык.
Галоўным суддзёй на заўтрашні матч прызначаны 36-гадовы венгр Іштван Вод.
У нашай групе лідыруе "Барселона" — 7 ачкоў, "Баер" мае 4 ачкі, БАТЭ — 3, "Рома" — 2 ачкі.
Фота: Еўрарадыё і fcbate.by