На матч Лігі чэмпіёнаў БАТЭ — “Дандалк” прададзена ўжо 3000 квіткоў

На 9 ліпеня на матч БАТЭ — “Дандалк” прададзена больш за 3 тысячы квіткоў, паведамляе афіцыйны твітэр-акаунт барысаўскага клуба. З улікам абанементаў “Барысаў-арэна” запоўненая ўжо напалову.

Кошт квіткоў на матч складае ад 30 да 70 тысяч. 150 тысяч рублёў за месцы ў VIP-ложах. БАТЭ і ірландскі “Дандалк” сустрэнуцца на “Барысаў-Арэне” ў сераду 15 ліпеня. Пачатак матча ў 20.30.