На летні рэжым працы мінскае метро пяройдзе з 27 чэрвеня

Паводле летняга рэжыму мінскі метрапалітэн пачне працаваць з 27 чэрвеня. Пра гэта, як перадае БЕЛТА, паведаміў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў на нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Зранку ў "час пік" інтэрвал руху цягнікоў па першай лініі метро складзе 2,5 хвіліны, па другой — да 3 хвілінаў. Увечары ў "час пік" інтэрвал руху па абедзвюх лініях метро складзе да 3,5 хвілінаў.
Наземны транспарт будзе пераходзіць на летні графік працы ў чатыры этапы — з 1 траўня па 27 чэрвеня. Зранку ў "час пік" на маршрутах скароцяць 134 адзінкі рухомага складу, увечары — 119. Традыцыйна на летні перыяд будзе адмененая праца пяці аўтобусных маршрутаў: №№ 7С, 185С, 187, 188С, 196.