На Камароўцы праходзяць пікеты вылучэнцаў у прэзідэнты. Але без Ціханоўскай
У нядзелю 14 чэрвеня на Камароўцы традыцыйна праходзяць пікеты, на якіх можна паставіць подпіс за таго ці іншага прэтэндэнта ў прэзідэнты. Збор подпісаў працягнецца яшчэ тыдзень, да 19 чэрвеня, таму многія вылучэнцы вырашылі ўласна прысутнічаць на сваім пікеце. Так, сёння на Камароўку прыйшлі Вольга Кавалькова, Юрась Губарэвіч, Мікалай Казлоў.
Побач стаяць пікеты Віктара Бабарыкі, Валерыя Цапкалы, Сяргея Чэрачня. Упершыню за апошні час у мінчукоў няма магчымасці паставіць подпіс за вылучэнне ў кандыдаты Святланы Ціханоўскай — надоечы вылучэнка і жонка блогера Сяргея Ціханоўскага заявіла пра магчымую правакацыю на яе пікетах на гэтых выхадных і адмяніла зборы подпісаў у Мінску і абласных гарадах.
Нягледзячы на адмену пікета Ціханоўскай, на Камароўцы збіраюцца людзі і ахвотна распавядаюць карэспандэнтам пра неабходнасць перамен у краіне. Кіламетровых чэргаў, якія назіраліся ў папярэднія выхадныя, сёння няма. Магчыма, усе ўжо падпісаліся?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.