На "Гродна Азоце" за вакцынацыю работнікам абяцаюць 250 рублёў
На "Гродна Азоце" за вакцынацыю работнікам абяцаюць 250 рублёў. Але ёсць умова — прайсці яны яе павінны да 3 снежня. Пра гэтае рашэнне кіраўніцтва прадпрыемства заявіў намеснік гендырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы Рамуальд Барсук. Такім чынам людзі, якія "клапоцяцца пра сваё здароўе", будуць матэрыяльна заахвочаны. Чаму менавіта да 3 снежня? На гэты дзень прыпадаюць 58-я ўгодкі "Гродна Азота", піша gazeta.azot.by.
На прадпрыемстве падкрэсліваюць, што ад здароўя і працаздольнасці работнікаў наўпрост залежыць "бесперабойная праца вытворчасці".
Абяцанне матэрыяльнага ўзнагароджання для работнікаў за праходжанне вакцынацыі ад каранавіруса гучала раней на іншых прадпрыемствах краіны. Напрыклад, на МТЗ абяцалі 80 рублёў.