На Гомельшчыне прайшоў вялікі град (фота)
Увечары 22 чэрвеня буйны град прайшоў у Рэчыцкім і Гомельскім раёнах.
Навальніца, якая пачалася моцным ліўнем, скончылася градам. Моцныя пашкоджанні атрымалі сельскагаспадарчыя культуры. Суцэльны пласт граду вельмі хутка астудзіў паветра. Уначы тэмпература апусцілася да +7 градусаў, піша "Гомельская праўда".
Фота — gp.by