На эканаміста Паўла Данейку пачалі "спецвытворчасць"
Павел Данейка / Еўрарадыё
Следчы камітэт Беларусі пачаў на эканаміста Паўла Данейку так званую спецыяльную вытворчасць — завочнае расследаванне.
Данейку вінавацяць па артыкулах аб незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці (ч. 4 арт. 233 КК), змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 КК) і стварэнні "экстрэмісцкага фарміравання" (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Павел Данейка — эканаміст, гендырэктар бізнес-школы ІПМ. У 1995-1996 гадах ён быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
"Спецыяльную вытворчасць" рэжым Лукашэнкі прыдумаў для палітэмігрантаў, якія пакінулі краіну. Пасля яе адбываецца завочны суд.