На доўгія выходныя ў ліпені Беларуская чыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў

На доўгія выходныя ў ліпені Беларуская чыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў

На бліжэйшыя доўгія выходныя на пачатку ліпеня Беларуская чыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў, паведамляе яе прэс-служба

З 29 чэрвеня па 4 ліпеня дадасца 31 дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнэс- і эканомкласа. Яны будуць хадзіць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў напрамках.

На напрамку Мінск-Гомель прызначаныя 15 дадатковых цягнікоў, Мінск-Брэст — 11, Мінск-Віцебск — два. Яшчэ адзін цягнік будзе хадзіць у напрамку Камунары-Мінск, а два — Мінск-Мазыр.

Яшчэ шэсць дадатковых цягнікоў будуць курсаваць па міжнародных маршрутах — Мінск-Львоў і Мінск-Вільня.

Чатыры дадатковыя цягнік №635/461/462 і № 461/462 маршрутам Мінск-Львоў-Мінск будуць ісці праз Баранавічы-Палескія, Лунінец, Удрыцк, Сарны, Роўна, Здаўбуноў з 29 чэрвеня па 3 ліпеня.

А 3 ліпеня Беларуская чыгунка адправіць два дадатковыя цягнікі №801/802 па маршруце Мінск-Вільня.