На чэмпіянаце Беларусі па футболе сёння вызначыцца бронзавы прызёр

На чэмпіянаце Беларусі па футболе сёння вызначыцца бронзавы прызёр

Матчы заключнага тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць сёння, 8 лістапада. Па іх выніках вызначыцца бронзавы прызёр сёлетняга першынства.

За “бронзу” спаборнічаюць салігорскі “Шахцёр” і бабруйская “Белшына”. Гарнякі на сёння маюць 46 ачкоў, а “Белшына” — 43. У выпадку, калі пасля апошняга тура ў іх будзе роўная колькасць ачкоў, перавагу аддадуць бабруйчанам па выніках асабістых сустрэч.

Таксама сёння вызначыцца каманда-няўдачнік, якая пакіне вышэйшую лігу. На сёння апошні радок турнірнай табліцы займае “Гомель” з 18 ачкамі. Каб застацца ў элітным дывізіёне, яму трэба перамагчы сталічнае “Дынама” і чакаць паразы “Віцебска”, які стаіць на перадапошнім радку і мае 21 ачко.

Пачатак усіх матчаў апошняга тура — 14.00.

Фота: ria.ru