На Чарнігаўшчыне паляўнічы падарваў гранатай сябе разам з расійскімі вайскоўцамі
На Чарнігаўшчыне кіраўнік Рэпкінскага раённага таварыства паляўнічых Анатоль Кульгейка падарваў ручной гранатай сябе разам з расійскімі вайскоўцамі. Яны ўварваліся ў яго дом і патрабавалі спісы ўдзельнікаў паляўнічай арганізацыі. Верагодна, планавалі рэпрэсіі, паколькі на іх нападаюць "партызаны". Пра гэтую гісторыю барацьбы ўкраінцаў за сваю незалежнасць, якая адбылася днямі, напісаў палітолаг Юрый Раманенка.
Анатоля Кульгейку пахавалі ў Рэпках.