На ЦЭ не дапусцілі трох чалавек

Цэнтралізаваны экзамен, ілюстрацыйнае фота

Цэнтралізаваны экзамен, ілюстрацыйнае фота / protutor.by

26 траўня выпускнікі школ здавалі цэнтралізаваны экзамен (ЦЭ) па сваім выбары.

Як паведамляе прэс-служба Мінадукацыі, на сённяшні ЦЭ зарэгістраваліся 56 932 выпускнікі 11-га класа. Летась зарэгістраваліся 55 667 чалавек.

Да ЦЭ прыступілі 56 778 чалавек, або 99,7% ад тых, хто зарэгістраваўся. У 2024-м іспыт здавалі 55 516 чалавек, што таксама складае 99,7% ад агульнай колькасці зарэгістраваных.

146 чалавек не прысутнічалі на ЦЭ (у 2024 годзе — 149). Асноўныя прычыны няяўкі — такія ж, як і летась: хвароба, удзел у спартовых спаборніцтвах.

Трох чалавек не дапусцілі да цэнтралізаванаг экзамена, бо яны прыйшлі без пашпартоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.