На Беласточчыне пачаўся фестываль беларускай сучаснай культуры "Tutaka”
6 жніўня каля Гарадку на Беласточчыне пачаўся першы фестываль беларускай сучаснай культуры "Tutaka” ("Фестываль абуджаных"). Гэта "нашчадак" колішняга легендарнага "Басовішча".
Канцэрт у пятніцу пачаўся хвілінай маўчання па героях беларускай рэвалюцыі. Быў зачытаны прывітальны ліст ад прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Перад прысутнымі выступіў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка. Вядоўцы фестывалю — паэтка Валярына Кустава і журналіст Зміцер Косцін.