На "Мотальскіх прысмаках" гулялі палескае вяселле

Вясельны абрад на фестывалі "Мотальскія прысмакі" 

Вясельны абрад на фестывалі "Мотальскія прысмакі"  / Янаўскі край

“Ой, шчаслыва годына — высылыса родына”. На фестывалі “Мотальскія прысмакі” правялі абрад палескага вяселля. Гэта зрабілі артысты з Моталя і навакольных вёсак.

Мотальскае вяселле ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Гэтым разам яно разгарнулася на некалькіх вуліцах. Госці фестываля змаглі ўбачыць усе этапы свята — ад прыёма сватоў і выкупу маладой з бацькоўскай хаты да дзялення каравая. А таксама добра пад’есці і выпіць: сталы, па фестывальнай традыцыі, ламіліся ад мясцовых прысмакаў.

— О гэто я понімаю высілле, зусім бы колысь було, ныділю цілу сыло гуляло, а якы пысні спывалы, за душу бырэ, молодость вспомынаю, як сама замуж йшла, потом дытэй жыныла, — падзялілася ўбачаным мясцовая бабуля. — Така радость, такый вжэ празнік нам зробылы. Слава Богу, шо знають людкы, як колысь було, шо сохраняють нашы традыцыі, дітям пырыдають гэтэ всэ”.

Фестываль “Мотальскія прысмакі” праводзіцца раз на 2 гады ў Іванаўскім раёне. 

На "Мотальскіх прысмаках" гулялі палескае вяселле
Вясельны абрад на фестывалі "Мотальскія прысмакі" / Янаўскі край
На "Мотальскіх прысмаках" гулялі палескае вяселле
На "Мотальскіх прысмаках" гулялі палескае вяселле

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.