“Летуцень”: чым адметны беларускі пікнік у Кракаве і як на яго патрапіць — эфір
Лагатып пікніка "Летуцень"
Ужо 6 гадоў запар беларусы збіраюцца ў Кракаве на беларускі пікнік “Летуцень”. Прычым наведваюць той пікнік не толькі тыя, хто жыве ў Кракаве і непадалёк ад яго, — людзі прыязджаюць з іншых гарадоў і нават краін! І не толькі беларусы, бо папулярнасць “Летуценя” пераўзышла межы нашай “беларускай бурбалкі”. І вось новае лета і чаканне новага пікніка…
Ці атрымаецца і сёлета зладзіць “Летуцень” і што неабходна, каб пікнік адбыўся? Ці застаецца цікавасць да мерапрыемства ў людзей і чым хацелі б здзівіць наведвальнікаў сёлета? Якія магчымасці падтрымкі пікніка існуюць і чаму мы мусім захаваць “Летуцень”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адна з арганізатарак пікніка “Летуцень”, удзельніца гурта KRIWI і этна-гурта Laleja Наста Хмель.