Tutaka гэта вам не тамака: чаму варта абавязква наведаць фэст у Барку — эфір

Афіша фестываля Tutaka

Афіша фестываля Tutaka

Падзея, якая за 5 гадоў свайго існавання стала важным цэнтрам прыцягнення для сучаснай беларускай культуры, грамадзянскай супольнасці і актыўных людзей з розных краін, — фестываль Tutaka. Фэст, які ў пэўным сэнсе стаў пераймальнікам і нашчадкам легендарнага “Басовішча”, але і пайшоў нашмат далей за свайго “продка”. Сёлета Tutaka адбудзецца на паляне Барык з 10 па 13 ліпеня, і як заўсёды гэта будзе месца не толькі для мастацтва, але і для свабоды.

Чым плануе здзівіць сёлетняя Tutaka, што цікавага можна будзе пабачыць і пачуць гэтым разам тамака? У чым канцэпцыя 5-га фэсту Tutaka і на каго ці што найперш нам параілі б звярнуць увагу? З якімі цяжкасцямі сутыкнуліся сёлета арганізатары і ці гатовы фэст прыняць усіх жадаючых? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з арганізатарам фестывалю Tutaka і кіраўніком аднайменнага фонду Паўлам Станкевічам і спявачкай, вядоўцай праграмы Nitka Zorka, заснавальніцай Школы традыцыйнага строю Кацярынай Ваданосавай у 16:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.