Мы мусім і надалей падтрымліваць беларусаў — Еўракамісія
ЕС абяцае падтрымліваць памкненні беларусаў/ Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Прадэманстраваная беларускім народам прыхільнасць да свабоды і дэмакратыі з'яўляецца крыніцай вялікага натхнення. Пра гэта гаворыцца ў заяве Еўракамісіі, якую еўракамісар па гуманітарнай дапамозе і кіраванні крызіснымі сітуацыямі Янэз Ленарчыч прадставіў на сесіі Еўрапарламента.
"Наш абавязак — працягваць падтрымліваць іх памкненне да рэалізацыі правоў, вяршэнства закона, свабодных і справядлівых выбараў, рэальнай незалежнасці", — цытуе яго словы @pozirkonline.
У дакуменце канстатуецца, што рэпрэсіі ў нашай краіне ўзмацняюцца. Ленарчыч заявіў, што ЕС "працягне адстойваць павагу да правоў чалавека ў Беларусі".