Мужчыну збіў аўтобус, а ён падняўся і пайшоў у бліжэйшы паб (відэа)

Мужчыну збіў аўтобус, а ён падняўся і пайшоў у бліжэйшы паб (відэа)

У брытанскім горадзе Рэдзінг мужчыну, які ішоў па ходніках, збіў аўтобус, а ён падняўся і пайшоў у бліжэйшы паб. Здарэнне было знятае камерай відэаназірання. Як піша The Guardian, пацярпелым аказаўся 53-гадовы Сайман Сміт. Ён цудам не атрымаў траўмаў, у яго толькі драпіны.