Мужчыну асудзілі за тое, што дазволіў міліцыянту глядзець свой тэлефон
Мабільны тэлефон / pexels.com
У судзе Бярэзінскага раёна 11 верасня асудзілі мужчыну за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт. 19.11 КаАП), пішуць праваабаронцы.
Паводле матэрыялаў справы, у яго тэлефоне міліцыянты знайшлі праграму "Новости Беларуси — Zerkalo.io". Мужчына на судзе патлумачыў, што набыў тэлефон за месяц да затрымання. На ім ужо была ўсталяваная праграма-дадатак, якую ён не выдаліў.
Суд палічыў, што мужчына планаваў менавіта распаўсюджваць "экстрэмізм". Як пацвярджэнне гэтых намераў у судзе падкрэслілі, што "ён забяспечыў доступ супрацоўніка міліцыі да экстрэмісцкіх матэрыялаў, тым самым распаўсюдзіў гэту прадукцыю".
Мужчыну прысудзілі арышт на 15 сутак.